З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыянуе група з беларускай мовай навучання i выхавання №10 для дзяцей з 3 да 4 гадоў. Адукацыйны працэс у групе з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развитие речи и культура речевого общения» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя створана камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных формаў адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Створана адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Харкевіч Вольга Анатольеўна і Паўлавец Ніна Анатольеўна пастаянна павышаюць прафесійны ўзровень у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў.


