09.07.2026
Квест "В поисках сокровищ"
Выхаванцы групы 🔟 акунуліся ў захапляльны свет пірацкіх прыгод! Яны адправіліся на пошукі схаваных скарбаў Старога Пірата! 🦜
Юныя следапыты з вялікім энтузіязмам прайшлі ўсе выпрабаванні:
• Раскопвалі «каштоўныя камяні» 💎ў пясочнай пустыні;
• Прабіраліся праз «павуціну»🕸🕷 паміж дрэў;
• Лавілі рыбак з «сіняй лагуны»;🐠🐟
• Пераскоквалі па «кочках» на спартыўнай дарожцы!
Кожная сабраная частка карты 🗺вяла нас да новай таямніцы, і ў выніку мы знайшлі сапраўдны пірацкі куфар з пячаткамі! 🎉
Гэта было незабыўнае падарожжа, якое падарыла шмат усмешак і навучыла працаваць разам у камандзе! 👍





