Беларускія народныя гульні © Ясли-сад №37 г.Минска

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
РусскийБеларускi

 

     

Управление по образованию администрации Первомайского района г.Минска

Государственное учреждение образования

"Детский сад №37 г. Минска"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

наш баннер

 

админ сайта

 

© copyright

 

Беларускія народныя гульні


“Журавель”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: вяроўка.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

         Выбіраюцца «журавы». Астатнія становяцца ў круг, трымаючы ў паднятых уверх руках вяроўку («сілкі»). Журавы, узмахваючы рукамі рухаюцца па зале, прабягаючы пад вяроўкаю і сярод удзельнікаў, якія ходзяць па крузе і спяваюць:

Сякі-такі

Журавель,

Журавель

Не еш маіх канапель, канапель.

Бо я табе, жураўлю, жураўлю,

Задам дыхту, як злаўлю, як злаўлю!

         Па заканчэнні слоў (не раней!) дзеці апускаюць вяроўку, каб злавіць каго-небудзь з журавоў.

“Мароз”

          Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

         Гуляючыя пры дапамозе лічылкі:

Ты халодны, ты марозны,

Ты ў кажусе, ты ў латусе,

А ў цябе красны нос,

Гэта ты — дзед Мароз! —

выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.

         Кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз».

“Шэры кот”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту, хуткасці рэакцыі.

Гуляючыя выбіраюць «ката» па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры,     

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

         «Мышы» становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж «катом» і «мышамі» ідзе размова:

К о т.   У стозе мышы ёсць?

Д з е ц і.   Ёсць!

К о т.   Мышы ката баяцца?

Д з е ц і.   Не баяцца!

К о т.   А я кот Катафей, разганю ўсіх мышэй!

«Мышы» разбягаюцца, а «кот» іх ловіць.

         Заўвага: гульцы павінны знаходзіцца ў калоне да слоў «...разганю ўсіх мышэй» і дакладна, выразна вымаўляць тэкст.

“Бярозка”

         Месца правядзення: спартыуная пляцоўка, лесапарк, луг.

         Педагагічнае значэнне: практыкаваць у хадзе па крузе, узгадняючы рух са словамі, развіваць хуткасць, срыт, вынослівасць, рашучасць.

         3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-«бярозка». Дзеці ходзяць па крузе, паклаўшы хустачкі на плячо, і спяваюць:

Бярозка белая,

Макаўка зялёная.

Летам махнаценькая,

Зімой сучкаваценькая,

Дзе яна стаіць,

Там і шуміць.

         Дзяўчынка-«бярозка», што стаіць у крузе, пад песню забірае хустачкі, паднімае іх над галавой і, калі заспяваюць:

Бярозка зялёненькая,

Вясной вясёленькая,

Сярод поля стаіць,

Лісточкамі шуміць,

Грыміць, гудзіць,

Залатым вяночкам звініць, —

імітуе шум лістоў, рух галін — шамаціць сукенкай, махае над галавою хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню карані ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» — «бярозка» абыходзіць карагод і кожнаму кладзе яго хустачку.

         Варыянт: «бярозка» раскідвае «лісточкі», дзеці пад музыку бегаюць па зале. Калі музыка заканчваецца, дзеці падымаюць хустачкі, строяць круг.

         Заўвага: хустачкі павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-«бярозка» змагла лёгка іх узяць.

“Прэла-гарэла”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.

         Удзельнікі гульні становяцца спіной да вядучага і заплюшчываюць вочы. Вядучы хутка хавае прадметы ў розных месцах, гаворачы пры гэтым:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дык недзе і села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме!

         Пасля гэтых слоў (не раней!) усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы. Выйграе той, хто знойдзе больш за ўсіх прадметаў.

“Блін гарыць”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: вяроўка.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.

         Гульцы ствараюць круг з вяроўкі, у які і становяцца. Лавец, стаўшы спіной да круга на адлегласці 3—4 м, гаворыць: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць (дакрануцца) каго-небудзь з гульцоў. Той, каго заплямілі, становіцца лаўцом, і гульня працягваецца.

         Заўвага: лавец не мае права пляміць гульцоў, якія знаходзяцца ў крузе.

“Гуж”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці.

         Два ўдзельнікі становяцца ў круг, астатнія — па-за ім. Адзін з гульцоў, што стаяць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж», той выбягае з круга і пачынае лавіць астатніх. Усе ўцякаюць, а «гуж» ловіць іх. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг і замяняе лаўца.

         Калі на працягу 3 хвілін «гуж» нікога не зловіць, на дапамогу яму прыходзіць гулец, які застаўся ў крузе.

“Міхасік”

         Месца правядзення: зала, пляцоўка.

         Інвентар: абручы дыяметрам да 50 см, (на адно менш, чым гульцоў).          Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

         Абручы раскладваюцца па крузе, і вакол іх становяцца гульцы. Адзін з гуляючых (вядучы) гаворыць такія словы:

Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!

Лапаточкі абувай, абувай!

         Гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы, танцуючы, рухаюіта па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй «абуць лапці» — заняць свабоднае месца ў адным з кольцаў. Гулец, які застаўся без «лапцей», выбывае з гульні. Пасля гэтага адзін абруч забіраецца. Гульня працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін гулец. Ён і лічыцца пераможцам.

“Церамок”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: мяч, абручы.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю спрытнасці, умення трапна кідаць мяч.

         Кожны гулец (акрамя вядучага) малюе сабе маленькі кружок — «церамок» (або кладуць абручы). Вядучы, стоячы ўбаку, падкідае мяч угару. У гэты час усе гуляючыя мяняюцца «церамкамі», пе-рабягаючы з кружка ў кружок. Вядучы ловіць мяч і кідае ў гульца, які не паспеў перабегчы і заняць «церамок». Калі мяч трапіць у яго, вядучы становіцца ў свабодны «церамок», а няспрытны гулец пачынае вадзіць.

         Заувага: нельга кідаць мяч у гульца, які паспеў заняць «церамок».

“Конікі”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: гімнастычныя палкі па колькасці гульцоў

         Педагагічнае значэнне: удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх або адной назе, вытрымку, вынослівасць.

         У сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца круг так, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя — «конікі». Гульцы выбіраюць «шпака», які становіцца ў круг, «конікі» — за кругам. «Шпак», скачучы на дзвюх нагах, ловіць «конікаў», якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні «шпака» адбягаюць. Калі «шпак» не ўтрымаецца і выйдзе за межы круга, «конікі» павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены гулец заводзіцца ў круг і робіцца «шпаком».

         Новы «шпак» можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе «конікі» павінны перамяшчацца такім жа спосабам. «Конік» лічыцца злоўленым, калі шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца, калі ўсе гульцы збяруцца ў сярэдзіне круга.

         Заўвага: «шпак» не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а конікам нельга выходзіць за мяжы пляцоўкі.

“Замарожаныя”

         Месца правядзення: пляцоўка.

         Педагагічнае значэнне: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп і напрамак, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

         Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:

Дзед Мароз,

Дзед Мароз

Бабу снежную прынёс,

Баба, баба, снегавуха,

Не хапай мяне за вуха!

         Пасля гэтых слоў гульцы разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой — замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца, расставіць рукі ў бакі і замерці. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.

“Гарлачык”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: практыкаваць у безе, ва ўменні дзейнічаць па сігнале, хутка арыентавацца ў навакольным прасторы, развіваць увагу

         Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па крузе ходзіць «пакупнік» і спыняецца каля каго-небудзь.

         П а к у п н і к.   Колькі каштуе гэты гарлачык?

         Д з і ц я.  

За гарлачык гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць —

Маннай кашы лыжку.

         Пасля гэтых слоў дзіця-«гарлачык» паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а «пакупнік» — яму насустрач. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца «пакупніком».                                                                     

“Спрытны верабей”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: флажок.

         Педагагічнае значэнне: практыкаваць навыкі бегу з лоўлей і ўхіленнем, уменне хутка арыентавацца ў навакольнай прасторы, развіваць спрыт.

         На зямлі малююць круг дыяметрам 2 м так, каб яго можна было бачьшь здалёк. У сярэдзіну ставяць флажок. На адлегласці 10—15 м ад круга дзеці строяцца ў шарэнгу. Па лічылцы:

Скакаў верабей па сцяне,

Зламаў ножку — цяжка мне!

Вераб'іха скача

Ды па ножцы плача.

Верабей, верабей,

Не дзяўбі канапель:

Ні маіх, ні сваіх,

Ні суседзей маіх!

Адгукніся, верабей,

Вылятай у круг хутчэй! —

дзеці выбіраюць «вераб'я» і разбягаюцца па пляцоўцы, а той, каму выпала быць «вераб'ём», ловіць іх. Той, каго зловяць, дапамагае «вераб'ю» лавіць астатніх. Гульцы могуць адпачыць, калі схаваюцца ў круг, але затрымлівацца там доўга нельга (не больш за адну мінуту). Гульня заканчваецца, калі ўсе дзеці будуць злоўлены.

         Заўвага: выбегшы з круга, нельга тут жа вяртацца назад.

“3мяя”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю спрытнасці, хуткасці

рэакцыі. узгодненасці рухаў, сілы мышцаў рук.

         Гульцы строяцца ў калону па аднаму і бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — «змяя», першы ў калоне — «галава», апошні — «хвост».

Па сігнале «галава» павінна злавіць «хвост», які ад яе ўцякае. Гульцы павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону. «Галава», што злавіла «хвост», пераходзіць у канец калоны, і гульня пачынаецца зноў.

         Заўвага: тыя, па чыёй віне разарвецца калона, лічацца прайграўшымі і выбываюць з гульні.

“Спрытнякі”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, каардынацыі рухаў, спрыту.

         Гульцы становяцца ў круг парамі (адзін за адным) тварам да цэнтра. Пярэдні гулец расстаўляе рукі ў бакі, задж трымаецца за пярэдняга. Вядучы знаходзіцца ў цэнтры круга. Ён падбягае то Да адной, то да другой пары, стараючыся схапіць задняга гульца.

         Пярэдні гулец загароджвае яго рукамі і ўвесь час паварочваецца тварам да вядучага. Калі вядучаму ўдаецца ўхапіцца за задняга гульца, пярэдні становіцца вядучым, а задні аказваецца спераду і ахоўвае свайго таварыша.

         Заувага: вядучы не павінен хапацца за папярэдняга гульца і ўжываць сілу, дастаткова толькі дакрануцца да гульца, які стаіць ззаду.

“Грушка”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: медальёнчык-грушка.                                                           |

         Педагагічнае значэнне: удасканальваць навыкі бегу з ухіленнем, уменне хутка арыентавацца у навакольнай прасторы.

         Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца выбраная «грушка». Дзеці ідуць вакол «грушкі» і спяваюць, выконваючы танцавальныя рухі згодна са словамі песні:

Мы пасадзім грушку

Усе, усе.

Няхай наша грушка

Расце, расце.

Вырасці ты, грушка,

Вось такой вышыні.

Распусціся, грушка,

Вось такой шырыні!

Расці, расці, грушка,

Ды ў добры час.                                                 

Патанцуй, Марылька,

Паскачы для нас.                                               

А ўжо наша грушка

Распусцілася,

А наша Марылька                                             

Зажурылася.

А мы тую грушку                                              

Весяліць будзем.

I ад нашай грушкі                                             

Уцякаць будзем.

         На словы «ўцякаць будзем» дзеці разбягаюцца, а «грушка» іх ловіць.

“Вожык і мышы”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: вяровачкі-«хвосцікі», шапачка-маска вожыка.

         Педагагічнае значэнне: развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.                                                                                                 

         Па лічылцы выбіраецца «вожык». Гульцы (у кожнага за поясая вяровачка-«хвосцік») становяцца ў круг, «вожык» — у цэнтры. Па сігнале ўдзельнікі ідуць управа, «вожык» — улева.                         

Бяжыць вожык, тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

— Вожык. вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

         Пасля гэтых слоў усе спыняюцца, звяртаюцца да вожыка:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісцях мыш.

         «Вожык» асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца.

Бяжы, бяжы, вожык!

Не шкадуй ты ножак!

Раз, два, тры — хвасты лаві!

         «Мышы» разбягаюцца. «Вожык» бяжыць за імі, імкнучыся выцягнуць як мага болей «хвастоў». «Мышка», у якой вожык выцягнуў «хвосцік», лічыцца злоўленай.

“У  ката”

         Месца правядзення: групавы пакой, пляцоўка на вуліцы.

         Педагагічнае значэнне: развіваць здольнасць утрымлівацьраўнавагу,

статычнасць, уменне кіраваць сваім тулавам.

         Усе дзеці становяцца ў адзін рад, выбраны лічэннем «кот» становіцца насупраць. Удзельнікі скачуць і крычаць:«Тра-та-та, тра-та-та, не баімся мы ката!» «Кот» робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыйдуцца, «кот» кідаецца да іх. Усе заміраюць. Той, хто зварухнецца, пераходзіць да «ката».

“У мядзвездзя на бару”

         Месца правядзення: спартыўная пляцоўка, лесапарк, луг.

         Педагагічнае значэнне: развіваць хуткасць, вынослівасць, рашучасць.

         Аднаго з удзельнікуў гульні выбіраюць або прызначаюць «мядзведзем». «Мядзведзь» ходзіцть па сваім «лесе», шукае тых, хто робіць яму шкоду. Дзеці прыходзяць у лес па ягады, па грыбы. Яны ходзяць і разам спяваюць песню:

У мядзведзя на бару

Грыбы, ягады бяру.

Мядзведзь рычыць,

На нас глядзіць.

         Песню можна праспяваць некалькі разоў. У гэты час «мядзведзь» выбірае момант, каб кінуцца на дзяцей, бяжыць за імі і стараецца каго-небудзь злавіць. Той, каго зловяць першым, становіцца «мядзведзем». Гульня працягваецца.

 


                         

 

г.Минск, ул.Гуртьева д.11, телефон: +375173784098

Регистрационное свидетельство №1141001058 от 01.10.2010

 

Кто знает все, тому еще многому нужно учиться. (Славомир Врублевский)